9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі ідзе на разрыў стасункаў з ЗША?

27
Рэжым Лукашэнкі ідзе на разрыў стасункаў з ЗША?

Беларусь прыняла рашэнне аб дадатковым скарачэнні персаналу сваёй амбасады ў Вашынгтоне. Пра гэта гаворыцца ў ноце, якая 31 сакавіка была ўручаная часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Як адзначаецца ў дакуменце, такое рашэнне прынятае "ў сувязі з неаднаразовай адмовай амерыканскага боку адмяніць дадатковыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім", а таксама з прычыны паслядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортванне кантактаў з беларускім бокам".

Згодна з артыкулам 11 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных стасунках МЗС Беларусі прапанаваў амерыканскаму боку скараціць колькасць персаналу амбасады ЗША ў Менску ў такой жа колькасці і ў аналагічныя тэрміны.

Колькі дыпламатаў будуць адкліканыя з ЗША і ў якія тэрміны, у беларускім МЗС пакуль не паведамляюць.

Нагадаем, 7 сакавіка, пасля апублікавання на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША агляду і тлумачэння да санкцый, уведзеных у дачыненні канцэрна "Белнафтахім", з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск на патрабаванне беларускага боку пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендаванае скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амерыканская амбасада заявіла пра часовае прыпыненне разгляду заяў на атрыманне віз і выдачу віз. 27 сакавіка Менск пакінулі яшчэ 17 амерыканскіх дыпламатаў.

Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні беларускага рэжыму за адмову ўлад вызваляць палітвязняў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках