9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы абіраюць Еўразвяз (фота, відэа)

10
Беларусы абіраюць Еўразвяз (фота, відэа)

Сцягі Еўрапейскага Звяза вывешаныя актывістамі грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” на буйных аўтадарогах, якія вядуць у нашую краіну з боку Расіі. Еўрапейская сімволіка сустракала сёння усіх кіроўцаў транспарту, якія перасякалі беларуска-расійскую мяжу па трасах Масква - Брэст і Смаленск - Віцебск.

Удзельнікі акцыі замацавалі сцягі на мастах, слупах і лініях электраперадачаў. У некаторых месцах замацаваныя таксама нацыянальныя штандары. Многія кіроўцы транспарту, якія ехалі па дарогах віталі моладзевых актывістаў.

"Тыя, хто перасякае ўсходнюю мяжу нашай краіны, павінны прызвычайвацца да того, што праз пэўны час гэта будзе мяжа Еўрапейскага Звяза. І тое, што Беларусь будзе сустракаць сваіх гасцей еўрапейскімі сцягамі, - цалкам натуральна. Таксама, як і тое, што забаронены нацыянальны сцяг рана ці позна ізноў стане дзяржаўнай сімволікай. Прыемна, што тыя, хто бачылі акцыю, падтрымлівалі нас", - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках