9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Цялежнікаў: «У архівах КДБ мы яшчэ спадзяемся папрацаваць»

4

Пра тое, як здымаўся фільм аб пасляваенным антысавецкім супраціве ў Беларусі распавёў «Белгазете» рэжысёр-пастаноўшчык фільма «Беларускi Рэзiстанс» Антон Цялежнікаў.

Каму і калі прыйшла ў галаву ідэя зняць гэты фільм пра пасляваенны антысавецкі супраціў у Беларусі?

– Ідэя гэтая ўзнікла ў групы маладых людзей, якія жывуць за мяжой Беларусі, яшчэ тры гады таму, пры знаёмстве з матэрыяламі гісторыка Сяргея Ярша пра антысавецкі супраціў. Тэма ўразіла і тым, што яна амаль невядомая ў Беларусі: мы хацелі распаўсюдзіць інфармацыю сярод шырэйшага асяродка. Фільм рабілі не спецыяльна да 90-годдзя БНР – планавалі стварыць яго да 100-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Вітушкі.

Як збіралі матэрыял? Ці давялося папрацаваць у архівах КДБ?

– Фільм створаны на аснове кнігі Ярша і Горбіка, якая невялікім тыражом з'явілася летась. Большая частка дакументальных матэрыялаў – хроніка другой сусветнай вайны. Арыгінальнай хронікі тых падзей напэўна проста не існуе, а фотаздымкі знаходзяцца ў закрытых музеях спецслужбаў розных дзяржаў. У архівах КДБ мы яшчэ спадзяемся папрацаваць, але гэта будзе ўжо зусім іншая гісторыя.

Размаўлялі з жывымі дзеячамі супраціву?

– Усе жывыя ўдзельнікі падзей дагэтуль канспіруюцца: КДБ і ФСБ і сёння на іх палююць – нават на іх успаміны. Улады баяцца распаўсюджвання гэтых звестак сярод беларусаў і ўтойваюць праўду пра антысавецкі супраціў. Гэтая праўда вымусіла б перапісаць сучасную гісторыю Беларусі зноўку.

Дзе здымалі мастацкія кадры рэканструкцыі?

– Здымкі праходзілі за мяжой: зразумела, што ў Беларусі яны скончыліся б сапраўднай партызанкай! Моладзь разумела, што роля эмгэбэшніка мала каму па нутры, але хтосьці яе павінен быў выканаць. Тут быў важны хутчэй тыпаж акцёра. Для ўдзельнікаў здымак тэма была занадта актуальнай, каб успрымаць гэта як гульню. Кожны, хто ўдзельнічаў у здымках, рабіў гэта з ідэйных перакананняў. Ніводны з удзельнікаў здымак не атрымаў за гэта грошай.

Як атрымалася знайсці форму беларускіх партызан?

– Шылі самі. Былі бяссонныя ночы з іголкай і пошукі па знаёмых і second hand. А некаторыя рэчы прывозілі нават з Беларусі. Пра форму беларускіх партызан вядома з той жа кнігі – яе насілі, але пры гэтым агульнай формы так і не было. Што знайшлі, тое і надзелі: нямецкія або савецкія мундзіры, нават проста сялянскую вопратку. На вопратку нашывалі бел-чырвона-белыя стужкі або герб «Пагоня». Іх людзі стваралі ўласнаручна, агульнага ўзору не было, таму тут мы далі волю свайму крэатыву.

Што за інцыдэнт адбыўся на мяжы і якія былі яго наступствы?

– Адмысловых праблем з спецслужбамі не было, але памежнікі пазнаюць удзельнікаў фільма: адразу відаць, што зацанілі мастацтва!

Ці лічыце вы, што мэта дзейнасці «Чорнага ката» апраўдвае супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў якасці сродку?

– Беларускі антысавецкі супраціў – яшчэ адзін доказ таго, што беларусы нават у складаным становішчы і ў складаны час былі здольныя з зброяй у руках змагацца за незалежнасць. Што тычыцца метадаў і сродкаў, то паўстанцы выбралі найбольш зберагаючую тактыку дзеянняў у параўнанні, напрыклад, з Украінскім паўстанцкім войскам, каб пазбегнуць масавых рэпрэсій сярод мірнага насельніцтва. Дагэтуль неверагоднай уяўляецца асоба кіраўніка «Чорнага ката» Міхаіла Вітушкі, які памёр у 2006 годзе ва ўзросце 99 гадоў. Большую частку жыцця ён прысвяціў барацьбе за незалежную Беларусь, і яго высілкі напэўна не былі марнымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках