Прэсавая канфэрэнцыя пад наглядам АМАПа
2- 7.03.2008, 14:49
Прэсавая канфэрэнцыя актывістаў апазыцыі, падазраваных і абвінавачаных ў крымінальнай справе, паводле акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, прайшла сёньня ў штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На ўваходзе ў будынак, дзе месьціцца офіс АГП, дзяжурыла вялікая колькасьць супрацоўнікаў АМАПа.
У справе, якую завялі супрацоўнікі міліцыі, 14 абвінавачаных. Двое зь іх, Аляксей Бондар і Алесь Стральцоў, - яшчэ не былі ў сьледчага на прад’яўленьні абвінавачваньня.
Амапаўцы чакалі, пакуль актывісты апазацыі выйдуць выйдуць з офіса АГП. Тады Аляксей Бондар і Алесь Стральцоў патэлефанавалі ў Следчы камітэт МУС, які вядзе справу, і паабяцалі зьявіцца на допыт. Пасьля гэта, супрацоўнікі АМАПа сышлі.
Падчас прэс-канфыэрэнцыі было зроблена некалькі заяваў. Палітыкі лічаць, што выкарыстаньне супрацоўнікаў ДАІ супраць дэманстрантаў 10 студзеня было наўмыснай правакацыяй ўладаў.
“Усе абвінавачаныя адбылі адміністрацыйныя арышты. Таму мы лічым такія дзеяньні захопам закладнікаў для гандлю з Эўразьвязам”, - так пракамэнтаваў крымінальную справу сябра арганізацыі “Малады фронт“ Уладзімер Сяргееў.