9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр прадпрымальнікаў застаецца ў турме

1

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч застанецца ў следчым ізалятары на Валадарскага. Рашэнне пакінуць без змянення меру спынення – утрыманне пад вартай – было прынятае сёння пракуратурай Маскоўскага раёна Менска.

Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч быў затрыманы на трое сутак 4 сакавіка ў будынку Маскоўскай пракуратуры, куды добраахвотна з'явіўся для дачы сведчанняў па ўзбуджанай супраць яго справе. Яго абвінавачваюць «у гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі».

Раней Сяргей Парсюкевіч быў затрыманы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка. «Калі б я не вырваўся і не паклікаў на дапамогу, мяне б забілі», – сказаў Парсюкевіч прэс-цэнтру Хартыі’97 пасля вызвалення. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з'яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе як быў начальнікам судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Нагадаем, што ў турмах Беларусі сёння знаходзяцца палітычныя вязні -- экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Казулін і моладзевы лідэр Андрэй Кім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках