9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ дзейнічае праз ваенкаматы

7

6 сакавіка ў будынку Рэчыцкага вайсковага камісарыята супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці спрабавалі дапытаць актывіста рэспубліканскай грамадскай моладзевай арганізацыі "Грамадзянскі форум" Андрэя Стрыжака.

Як паведаміў БелаПАН А.Стрыжак, у ваенкамат ён быў выкліканы па тэлефоне для ўдакладнення дадзеных. Позва не афармлялася. Двое незнаёмых прадставіліся супрацоўнікамі КДБ Сяргеем Аляксандравічам Казловым і Юрыем Анатолевічам Філоненкам.

"На маё пытанне аб фармаце сустрэчы быў дадзены адказ, што гэта не працэсуальнае дзеянне, а проста гутарка. Тады я пацікавіўся, ці законна правядзенне сустрэчы на тэрыторыі ваенкамата і ці не з'яўляецца гэтае дзеянне ўцягваннем войска ў палітычную дзейнасць. Супрацоўнікі спецслужб растлумачылі мне, што згодна з законам аб аператыўна-вышуковай дзейнасці структуры КДБ маюць права на правядзенне сваіх мерапрыемстваў у памяшканні любой формы ўласнасці. Цягам наступных 20 хвілін задаваліся пытанні агульнага плану. Я адказаў ніякіх ім не даваў, што завяло гутарку ў тупік і прывяло да яе заканчэння з маёй ініцыятывы. На развітанне аператыўнікі далі нумар тэлефона дзяжурнага КДБ па Рэчыцкім раёне", – паведаміў падрабязнасці сустрэчы А.Стрыжак.

Нагадаем, два тыдні таму ў Жыткавіцкі райваенкамат "для ўдакладнення некаторых пытанняў" быў выкліканы актывіст "Грамадзянскага форума" Аляксандр Бандзюк. Невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ, прапанаваў маладому чалавеку маральную і матэрыяльную падтрымку грамадскай арганізацыі наўзамен на супрацоўніцтва. Па словах А.Бандзюка, ён адмовіўся ад супрацоўніцтва, больш з ім на кантакт ніхто не выходзіў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках