9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На свабоду выйшлі ўсе ўдзельнікі акцыі 25 Сакавіка (Фота)

1

З турмы на Акрэсьціна, адседзеўшы 15 сутак, выйшлі ўсе затрыманыя за ўдзел у акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

Апошнімі па часу выйшлі на волю прадпрымальнік Віктар Калей і намесьнік старшыні “Маладога фронту” Артур Фінькевіч. На некалькі гадзінаў раней быў вызвалены лідэр “Маладога Фронта” Зьміцер Дашкевіч, актывіст “Маладога Фронта” Уладзімер Сяргееў, намесьнік старшыні “Моладзі БНФ” Ільля Богдан, журналіст Сямён Печанко, моладзевыя актывісты Дзяніс Карноў, Павал Севярын, а таксама сябра грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Віталь Акімаў.

Сустракаць палітвязьняў з кветкамі прыйшлі больш за 100 чалавек, у тым ліку вядомыя палітыкі і праваабаронцы.

У турме на Акрэсьціна застаецца актывістка грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліна Кур'яновіч, затрыманая 2 красавіка падчас акцыі каля расейскай амбасады. Яна мае выйсьці на свабоду 12 красавіка.

Віталь Акімаў

Зьміцер Дашкевіч з бацькамі

Сямён Печанко

Ільля Богдан з маці

Прадпрымальнік Віктар Калей

За 15 сутак Артур Фінькевіч зьмяніў шэсьць камэраў. Сядзеў не з "палітычнымі", а са звычайнымі хуліганамі

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках