9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абдзіралаўка

8

Перад правядзеньнем суботніка кіраўнікам арганізацый паведамілі, колькі яны павінны "зарабіць". Грошы можна пералічваць на рахунак альбо здаваць у наяўнай форме.

Па ўсёй Беларусі 12 красавіка прайшоў агульнанацыянальны моладзевы суботнік. Мяркуецца, што заробленыя сродкі будуць накіраваны на выраб і ўсталяваньне памятнага знака ў гонар 90-годдзя камсамола на Камсамольскім возеры, што ў Менску. Вядома, моладзь не мае аніякага жаданьня зарабляць на нейкі знак у гонар нейкай даты, якая анічога для новага пакалення не значыць, піша Bulletinonline.

Арганізатар суботніка – БРСМ. Аднак, без дапамогі ўладаў не абыйшлося. Да кіраўнікоў арганізацыяў прыйшоў ліст з дакладна вызначанай сумай, якую іх арганізацыя павінна зарабіць. Мэтай такіх "маладзёвых суботнікаў" – не прыбраць ваколіцу і зрабіць нашую радзіму чысьцей, а банальна зарабіць грошы на грамадзянах.

Хто як можа. А хто не можа – прыносіць у наяўнай форме. Аніякіх ведамасьцей няма. Ведамасьці па сбору сродкаў запаўняюцца тады, калі праводзіцца сбор. Тут жа афіцыйна ніякага сбору сродкаў не праводзіцца, таму і ведамасці не існуюць. І невядома, куды потым пойдуць гэтыя сродкі на самой справе.

– Да нас падыйшоў наш сакратар БРСМ і сказаў: "Заўтра суботнік. Калі вы не хочаце працаваць, проста скінцеся па пяць тысяч рублёў", - скардзіцца супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі Магілёва. – Нас гэтыя паборы ўжо дасталі. То на возера, то на Ратушу, то суботнік, то яшчэ што-небудзь? Ад БРСМу адныя толькі паборы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках