Першы дзень «Працэса 14-ці». Уражанні блогера
1- 17.04.2008, 10:02
Суд. Справа "чатырнаццаці" і Андрэя Кіма. Цырк. Гістэрычная суддзя, тлусты пракурор з вусікамі і з парушанай дыкцыяй, сведкі-менты, якія блытаюцца ў паказаньнях, "цішыня ў залі!" і забарона нават на ўсмешку.
Я неверагодным цудам прайшла ў залю, можна сказаць "прасачылася" за трыма хлопцамі ў скуранках, якія, вядома, прайшлі без пытанняў. Менты заўважылі ў мяне на грудзёх бел-чырвона-белы значак, адарвалі. Перад уваходам ў суд хутка "паўсталі" два амапаўцы і не прапускалі людзей. Зайшлі толькі журналісты, дыпляматы і сваякі. Асатнія колькі гадзінаў мёрзлі на вуліцы.
У залі за кратамі Кім, на першае лаве абвінавачаныя: большасьць у цішотках з надпісам "Люблю Беларусь" вакол абрысаў Беларусі, ззаду - вытрымка з Кантстытуцыі аб "свабодзе мітынгаў і шэсьцяў".
Асуджаныя трымаюцца годна й сьмела й гэта файна. Ня файна, што такіх людзей судзяць.
А вось, напрыклад, кавалкі з прамовы тых, хто судзіць, а менавіта допыт сведкі-мента двухметровага росту:
1. - Они кинули в мяне снежкой.
- Дык снегу ж не было?
- Немного снега было на газонах...
2. - Дзе вы былі ў той момант?
- Возле автотранспорта.
- А дзе быў аўтатранспарт?
- Ну, там, где у нас транспорт.
- А дзе быў транспарт?
- Возле меня.
3. - Што рабіў сп. Крываў пад час затрымання?
- Выкрикивал антигосударственный лозунг "Жыве Беларусь" и мешал работе транспорта.
- Якому транспарту ён перашкаджаў?
- ... Всему.
4. - Вы бачылі як дэманстранты збівали ДАІшнікаў?
- Да. Я видел, как упала шапка... (мнагазначная паўза)