9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Мугабэ «падклаў свінню» Лукашэнку

5
Як Мугабэ «падклаў свінню» Лукашэнку

Страшна далёкія мы ад Зімбабвэ… І, як стала вядома, не толькі ў геаграфічным, але і ў палітычным сэнсе. Уяўляеце, тамашні кіраўнік дзяржавы з 28-гадовым стажам правёў выбары так, што на іх перамагла апазіцыя.

29 сакавіка ў Зімбабвэ адбыліся прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Ад гэтага «свята дэмакратыі» практычна ніхто ў свеце нічога асаблівага не чакаў. Накануне ”Газета.Ру” пісала: «Мала ў кого з назіральнікаў застаюцца сумневы, што на чале дзяржавы зноў устане Роберт Мугабэ, а парламенцкая большасць дастанецца яго партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз – Патрыятычны фронт» (ЗАНУ-ПФ)».

Напярэдадні Мугабэ, які быў упершыню абраны прэзідэнтам у 1987 годзе, а дагэтуль узначальваў урад з самога абвяшчэння ў Зімбабвэ незалежнасці ў 1980 годзе, заявіў, што не збіраецца займацца падтасоўкамі: «Мы не фальшуем выбары. У нас ёсць разуменне гонару. Я не змог бы спаць спакойна, калі б ведаў, што выбары былі падтасаваныя».

На гэтым месцы пачуўся смех у залі.. І зусім дарэмна. Калі зімбабвійскі Центрвыбаркам абвясціў вынікі, усе параззявалі рты: згодна з афіцыйнымі звесткамі, парламенцкія выбары выйграла апазіцыйнаяя партыя «Рух за дэмакратычныя змены», якая атрымала 105 з 210 месцаў у парламенце. А ZANU-PF (партыя Роберта Мугабэ) страціла большасць і атрымала ўсяго 93 месца.

Больш за тое, Мугабэ не змог забяспечыць сабе «элегантную перамогу» на прэзідэнцкіх выбарах. Паколькі іх вынікі аказаліся нястраўныя для зімбабвійскіх уладаў, яны зараз цягнуць час. Кіруючая партыя аспрэчвае вынікі галасавання ў 16 акругах, абвінавачваючы апазіцыю ў несумленнай гульні.

Вы можаце сабе ўявіць Лідзію Ярмошыну, якая абвесціць наступнай восенню, што палова месцаў у палаце прадстаўнікоў дасталася апазіцыйным дэпутатам? На ўсялякі выпадак, нагадаю, што мінулыя выбары скончыліся з лікам 110:0 на карысць улады. Ані воднага дэмакрата ў «палатку» не прасачылася.

А ўжо пра презідэнцкія выбары і заікацца страшна. У нас усё выразна: абвяшчаць іх афіцыйныя вынікі можна за тыдзень да пачатку галасавання. Уявіць сабе, што паплечнікі кіраўніка дзяржавы будуць адкладваць абвяшчэнне чарговай «элегантнай перамогі» на няпэўны тэрмін і скардзіцца, што апазіцыя нешта там падтасавала – для гэтага трэба мець ну вельмі багатую фантазію.

Аляксандр Лукашэнка патрапіў у нейкую дзіўную кампанію. Адзін (Уга Чавес) прайграе рэферэндум (причым не дабірае да перамогі нейкі нязначны працэнт). Другі (Роберт Мугабэ) агулам саступае на выбарах. Ганьбяць, бач ты, ганаровае званне сябраў клубу дыктатараў. Самі ў дурнях застаюцца і іншым «свінню падкладаюць». Што зараз прыкажаце рабіць афіцыйнаму Менску бліжэйшай восенню?

Нет, нашыя ўлады, канешне, не дапусцяць такога «разгулу дэмакратыі», як у Зімбабвэ. У палату зноў пройдуць 110 чаловек па спісе, складзеным ў прэзідэнцкай адміністрацыі. Але ў гэты «эксклюзіў» мала хто паверыць: у свеце застаецца ўсё меней краінаў, дзе на выбарах улады абвяшчаюць адзінадушны «ухвалям-с».

Рана ці позна падобныя фокусы вылезуць бокам. Як гэта зараз адбываецца з Робертам Мугабэ. У 1980-х Зімбабвэ за эканамічныя поспехі і ўзровень жыцця называлі «афрыканскай Швейцарыяй». Але Мугабэ не захацеў сыйсці ў час. І зараз карціна ў Зімбабвэ радыкальна іншая: інфляцыя складае каля 165 000% у год, узровень беспрацоўя -- 80%, а некалькі мільёнаў жыхароў сталі бежанцамі. Краіна таксама адчувае недахоп прадуктаў і паліва. Гэта кошт бестэрміновага прэзідэнцкага кіравання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках