9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'езд АГП можа прайсці ў офісе БНФ і на Кастрычніцкай плошчы

2

11-ы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца 20 красавіка ў офісе партыі БНФ у Менску.

Такое рашэнне было прынята на паседжанні Палітрады АГП, якая 17 красавіка абмеркавала сітуацыю ў сувязі з масавымі адмовамі ў забеспячэнні памяшкання для мерапрыемства.

"Ва ўсім гэтым саліруе Менскі гарвыканкам, а дырыжуе Адміністрацыя прэзідэнта, - адзначыў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

Як паведаміў палітык, афіцыйная частка з'езду ў "паўспартанскіх умовах" пройдзе ў офісе БНФ, а неафіцыйная - магчыма, на Кастрычніцкай плошчы.

"Улады зрабілі ўсё, каб з'езд не адбыўся. Але мерапрыемства адбудзецца ў офісе партыі БНФ. У нас 220 дэлегатаў. Так што месцы для сядзення гарантаваны толькі жанчынам і сталым мужчынам. Пасля з'езду мы збіраемся выказаць пратэст у сувязі з адмовай уладаў забяспечыць нам памяшканне. Гэта пытанне яшчэ ў стадыі абмеркавання. Альбо мы выйдзем на Кастрычніцкую плошчу, або перадамо адпаведны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта", -- сказаў Лябедзька ў інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі'97.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках