9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэальная статыстыка: Кошты на некаторыя прадукты ўзняліся на 80%

8

Па асобных таварах і групах тавараў рост коштаў у сакавіку быў вельмі "стратны" для хатніх бюджэтаў нашых суграмадзян. Лідэрам па падаражэнні ў гэтым месяцы стала гародніна.

Па звестках Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, з сакавіка гэтага году кошты на харчовыя тавары ў Беларусі ў параўнанні з лютым выраслі сярэдне ўсяго на 1,2%. Але калі, напрыклад, параўнаць сакавік гэтага году з сакавіком мінулага, высвятляецца, што кошт на алей узняўся ўжо на 83,1%, на масла - на 28,6%, на малако і малочныя прадукты - на 27,3%, на цвёрды сыр - на 25,1%, піша "Завтра твоей страны".

Па асобных таварах і групах тавараў рост коштаў у сакавіку быў вельмі "стратны" для хатніх бюджэтаў нашых суграмадзян. Лідэрам па падаражэнні ў гэтым месяцы стала гародніна.

Больш за усіх падаражэла капуста -- за адзін месяц адразу на 29, 2%. Для параўнання: кошт на моркву ўзняўся на 11,3%, буракі - на 3,5%, свежыя памідоры - на 1,9%. Замежны прадукт, які ў канцы мінулага году ледзь не абваліў фінансавы рынак краіны, -- банан -- таксама істотна падаражэў. Але не так, як капуста - на 18,1,%. Узняўся ў кошце і традыцыйны прадукт беларусаў - бульба -- за месяц на 2,7%. З тавараў агароднай групы адзіным прадуктам, які ў сакавіку патаннеў, сталі агуркі. Кошт на іх знізіўся на 1,1%.

Сярэдні кошт на свежую капусту ў сакавіку склаў 1375 рублёў. Самыя высокія кошты (1730-2290 рублёў) былі зафіксаваны ў Мазыры, Светлагорску, Клімавічах і Чавусах, самыя нізкія (790-880 рублёў) - у Глыбокім, Жыткавічах, Ашмяне і Бабруйску.

Апрача агароднай групы, за месяц сур’ёзна выраслі кошты на макаронныя вырабы - на 4,1%. Па астатніх пазіцыях яны пакуль трымаюцца, прынамсі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у разумных межах. У тым ліку, і па мясе і мясапрадуктах, кошт на якія за сакавік павялічыўся на 0,9%.

Насцярожвае, праўда, сур'ёзная дыспрапорцыя па розных рэгіёнах краіны. Самая дарагая ялавічына (1-ай катэгорыі) у Менску, Магілёве і Бабруйску (9230-10000 рублёў), самая танная - у Пінску, Оршы, Лідзе (6980-7730 рублёў).

Па свініне назіраецца тая ж гісторыя. Самыя нізкія кошты ў Століне, Верхнядзвінску , Ваўкавыску, Клімавічах (7690-7810 рублёў), самыя высокія - у Пінску, Наваполацку, Жыткавічах, Бабруйску, Горках (9620-12000 рублёў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках