9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіча сустрэлі ў Пінску парадам (фота)

12

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездкі па рэгіёнам. Да прыезду Мілінкевіча ў Пінск міліцыянты і спецназаўцы з Брэста арганізавалі парад у парку ля помніка Леніну, дзе мелася адбыцца сустрэча з палітыкам. Перад самой сустрэчай парад скончыўся і Аляксандр Мілінкевіч змог паразмаўляць з людзьмі.

Каля ста чалавек прысутнічала на сустрэчы ў Пінску. “Пытанні былі такія, як і ў многіх іншых рэгіёнах: пра ільготы, ахову здароўя, пра незадаволенасць мясцовай ўладай, карупцыю і многія іншыя,” – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Напрыканцы сустрэчы невядомы малады чалавек кінуў яйка ў Аляксандра Мілінкевіча. АМАПаўцы і міліцыянты, якіх было многа вакол, кінуліся яго даганяць, аднак не дагналі. Замест яго затрымалі праваабаронцу, прыхільніка Руху “За Свабоду” Андрэя Сушко. Яго адвезлі ў Пінскі РАУС для высвятлення абставінаў. Туды ж пасля сустрэчы накіраваўся лідэр Руху “За Свабоду”, паведамляе сайт milinkevich.org.

Пасля праведзенай тлумачальнай размовы іх адпусцілі і выдзелілі эскорт у выглядзе міліцыянта, які будзе суправаджаць Аляксандра Мілінкевіча да таго часу, пакуль ён не выедзе за межы Пінскага раёна. Аднак ахова была выдадзена запозна, таму што пакуль актывісты Руху чакалі Аляксандра Мілінкевіча каля РАУС, незнаёмы чалавек прабіў у яго машыне тры колы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках