9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі прызнаўся: эканоміка перажывае стагнацыю

18

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі незадаволены развіццём беларускага аграрнага сектара і ставіць задачу пераадолець перыяд стагнацыі і больш эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі.

"Як прэм’ер-міністар, я маю і меў прэтэнзіі да працы сельскай гаспадаркі", - заявіў прэм’ер-міністар ў Менску, прадстаўляючы работнікам апарата міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання новага міністра Сямёна Шапіру.

С.Сідорскі паясніў, што на ўзроўні міністра і намесніка міністра сельскай гаспадаркі надзялялася недастатковая ўвага выкананню дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла. "Абмяркоўвалася, выконваць праграму ці толькі рабіць выгляд", - сказаў прэм’ер.

"Сельская гаспадарка не спраўляецца з прагнознымі паказчыкамі развіцця, якія давёў кіраўнік дзяржавы", - лічыць С.Сідорскі.

Прэм’ер-міністар адзначыў, што ён “падказваў, намагаўся зрабіць так, каб даручэнні выконваліся ў тэрмін, але гэта не знаходзіла разумення ў міністра сельскай гаспадаркі”.

"Былі агульныя разважанні аб тым, што падаюць паказчыкі ў грамадскім сектары", - прапанаваў С.Сідорскі.

Адзначаючы натуральнае старэнне і скарачэнне насельніцтва ў сельскай мясцовасці, прэм’ер выказаў меркаванне аб тым, што было б няправільным, калі б састарэлыя людзі на сяле ўзялі "на сябе ўвесь груз адказнасці, трымалі бы па тры каровы".

Прэм’ер таксама лічыць, што далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і тым больш для нарастання тэмпаў гэтага развіцця ўжо не хапае таго багажа, які быў. Ён патлумачыў, што перад галіной стаіць задача рашэння сур’ёзных фінансава-эканамічных пытанняў. С.Сідорскі нагадаў, што сельгасарганізацыям неабходна пагашаць узятыя раней крэдыты.

"Гэтыя пытанні трэба вырашаць тут у міністэрстве", - падкрэсліў прэм’ер, калі заўважыў, што ў апошні час тут заняліся "пустым хаджэннем па палях".

Ён падкрэсліў, што беларускай сельскай гаспадарцы трэба развівацца хуткімі тэмпамі ў адпаведнасці з агульнасусветнымі. У сувязі з гэтым прэм’ер нагадаў, што ў апошнія 2 гады АПК "проста шанцуе" з кан’юнктурай і коштамі на сусветным рынку.

Ён выразіў неразуменне заявы былога міністра Леаніда Русака аб неабходнасці "падняць кошты, каб прадукцыя была канкурэнтаздольная ўнутры краіны". Прэм’ер лічыць, што дзяржава дастаткова ўкладвае ў развіццё галіны, каб насельніцтва краіны мела магчымасць спажываць беларускае харчаванне па больш выгадных коштах.

Перад новым кіраўніцтвам міністэрства С.Сідорскі паставіў задачу пераадолець перыяд стагнацыі, актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі пры вытворчасці сельгаспрадукцыі і больш эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках