9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці запросяць Украіну ў НАТА?

У Бухарэсце адкрываецца саміт НАТА – самы маштабны ў гісторыі альянсу. Чакаецца, што ў сталіцу Румыніі з'едуцца кіраўнікі больш як 40 краін. На сустрэчы плануюць прыняць у свае шэрагі Албанію, Харватыю і Македонію. І абмяркуюць перспектывы ўступлення ў блок Украіны і Грузіі.

У саміх краінах, якія прэтэндуюць на сяброўства, упэўненыя, што іх чакае шчаслівы лёс ужо ў Бухарэсце. Умацоўвае іх у гэтым вераванні амерыканскі прэзідэнт Джордж Буш, які прыбыў напярэдадні ў Бухарэст прама з Кіева.

Упершыню саміт праходзіць у гэткім шырокім фармаце. Разам з пастаяннымі сябрамі, іх 26, за адным сталом збяруцца і краіны, якія ўваходзяць у праграму «Партнёрства дзеля свету». Іх 23. Сярод іх: Расея, Сербія, Туркменістан, і нават такія нейтралы, як Аўстрыя, Швейцарыя і Швецыя. Не ўсім наканаванае ўвайсці ў склад НАТА, але ў Бухарэсце сапраўды будзе абвешчанае пра далучэнне Албаніі, Македоніі і Харватыі і будзе дадзены адназначны адказ, ці далучацца да праграмы ўступлення ў альянс Украіна і Грузія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках