8 красавiка 2020, Серада, 5:25
Заставайся дома!
Рубрыкі

На Казуліна ўзмацніўся ціск пасля ўвядзення санкцый ЗША

7
На Казуліна ўзмацніўся ціск пасля ўвядзення санкцый ЗША

Не стаў першакрасавіцкім жартам ліст з Дэпартамента выканання пакаранняў, які 1 красавіка атрымала дачка Аляксандра Казуліна Юлія. У лісце кіраўніцтва калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень, афіцыйна адмовілася замяніць астатнюю частку тэрміна на мякчэйшае пакаранне.

Прычынай названа тое, што Казулін “не стаў на шлях выпраўлення”.

– Сёння прыйшоў ліст, што яму адмоўленае ў змяненні неадбытай часткі пакарання на мякчэйшае, таму што ён не стаў на шлях выпраўлення, распавяла Юлія «Еўрарадыё». –Дакумент ад 25 сакавіка мне даслалі з Дэпартамента выканання пакаранняў.

Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч лічыць, што тэрмін Казуліну можа быць паменшаны толькі пад ціскам Еўропы: «Лукашэнка дзейнічае ў сваім алгарытме: два крокі наперад у рэпрэсіях, адзін крок назад у гандлі з Захадам. Я памятаю словы Казуліна, што Лукашэнка разумее толькі мову сілы. Аднак гэтая сіла павінна быць салідарная – і тут шмат пытанняў да Еўразвяза»

Аляксандр Казулін у сваю чаргу ў апошнім лісце распавёў, што ціск на яго і на атрад, у якім ён знаходзіцца, пасля ўвядзення санкцый ЗША, значна ўзмацніўся.

Дачка Юля зачытала Еўрарадыё фрагмент з гэтага ліста. "Тут, у нас, пасля ўвядзення ЗША санкцый былі здзейсненыя санкцыі ў адказ у дачыненні атрада, у якім я знаходжуся. Праводзіцца шырокамаштабная аперацыя, мяркую, пад непасрэдным кіраўніцтвам спецслужб пад кодавым назовам "Блакада Казуліна", мэтай якой з'яўляецца абсалютная мая ізаляцыя ад знешняга свету, людзей, грамадства. За найменшым маім чыхам маецца цэлы натоўп рознага роду кантралёраў. Задзейнічаныя ўсе сілы, якія толькі магчыма прыцягнуць.

Як тут гавораць, засталося толькі змясціць у атрадзе і пакласці спаць побач са мной начальніка аператыўнай часткі калоніі, а так усё астатняе – па поўнай праграме. З відэаназіраннем за месцам знаходжання атрада, з праслухоўваннем памяшкання, у якім знаходжуся, з вывазам з калоніі людзей, якіх хоць неяк можна выкрыць у бліжэйшых кантактах са мной".