9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная інтрыга Бухарэста: ці прымуць Украіну ў НАТО

2

З 1 па 3 красавіка ў сталіцы Румыніі праходзіць Бухарэсцкая канферэнцыя, прысвечаная пытанням пашырэння НАТО і праблемам бяспекі. У працы канферэнцыі бяруць удзел міжнародны каардынатар Хартыі’97, адзін з лідэраў кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў і заснавальнік грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, у рамках канферэнцыі абмяркоўваюцца пытанні міжнароднай бяспекі, сітуацыя ў Афганістане, пашырэнне НАТО і ўзаемаадносіны Альянсу з Расеяй.

“Аднак галоўная інтрыга канферэнцыі ў тым, ці пойдзе НАТО на далучэнне Украіны і Грузіі да ПДЧ. Сёння ўвечары гэтае пытанне будзе вырашацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў краін-сяброў НАТО. У прынцыпе, большасць краін падтрымліваюць гэтую ініцыятыву. Аднак супраць пакуль выступае Нямеччына”, – сказаў Саннікаў.

Ці атрымаецца астатнім сябрам НАТО пераканаць Нямеччыну, стане вядома ўжо сёння ўвечары. Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце.

Канферэнцыя праходзіць у рамках саміту НАТО ў Бухарэсце. Сярод спікераў канферэнцыі прэзідэнт ЗША Джордж Буш, генеральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схеффер, восем кіраўнікоў дзяржаў, у тым ліку прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер, прэзідэнты Эстоніі Томас Хендрык Ільвес, Румыніі Траян Басеску, Афганістана Хамід Карзай, міністры замежных спраў шэраг іншых афіцыйных асоб ЗША і Еўропы, вядучыя сусветныя аналітыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках