20 красавiка 2024, Субота, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абрынулася частка будынка СІЗА на Валадарскага (Фота)

24

Пішчалаўскі замак, у якім знаходзіцца следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага, руйнуецца. Гэтымі днямі абрынулася частка будынка, у якім, разам са звычайнымі правапарушальнікамі, трымаюцца палітвязні.

Пішчалаўскі замак пабудаваны ў 1825 годзе. Збудаваны ў стылі ранняга класіцызму, ён адразу стаў выкарыстоўвацца ў якасці турмы. У пачатку мінулага стагоддзя тут трымалі Якуба Коласа, арыштаванага за ўдзел у несанкцыянаваным з'ездзе настаўнікаў радыкальных поглядаў. Прыкладна з 1999 году вялося пра будаўніцтва новага будынка СІЗА на ўскраіне Менска і перадачу будынка замка гарвыканкаму, аднак далей за размовы справа не пайшла.

Улетку 2002 году газета "Вячэрні Мінск" паведаміла, што найбольш прыдатнай для будаўніцтва новага следчага ізалятара адмыслоўцамі МУС і камітэту па архітэктуры, горадабудаўніцтву і землекарыстанню Мінгарвыканкаму прызнана пляцоўка ў раёне Калядзічаў пад Менскам. Згодна з папярэднімі разлікамі, кошт будаўніцтва СІЗА складзе пад 20 млн. даляраў.

У гутарцы з журналістамі ў студзені 2004 году міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў паведаміў, што даволі шмат аддзелаў і службаў МУС размяшчаюцца цяпер у будынках, што з'яўляюцца помнікамі архітэктуры. Напрыклад, райаддзел міліцыі ў Кобрыне (Берасцейская вобласць) месціцца ў будынку жаночага кляштара XIV стагоддзя.

Фото Юлии Дорошкевич, “Наша Ніва”

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках