23 красавiка 2024, aўторак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька пераабраны старшынём АГП

2

На XI з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі 20 красавіка ў Менску з Анатолем Лябедзькам за фатэль старшыні партыі змагаўся старшыня Лельчыцкай гарадской арганізацыі Мікалай Гаўрыленка.

Аднак, старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) пераабраны Анатоль Лябедзька. Па звестках падкліковай камісіі, за кандыдатуру А.Лябедзькі прагаласавала 127 дэлегатаў, 22 - аддалі галасы М.Гаўрыленку, піша БелаПАН.

А.Лябедзька ачольвае АГП з 2000 году. На гэтай пасадзе ён змяніў былога кіраўніка Нацыянальнага банка Станіслава Багданкевіча, які ўзначальваў партыю з моманту яе стварэння - 1 кастрычніка 1995 году.

Нагадаем, АГП была створана шляхам зліцця дзвюх партый - Грамадзянскай і Аб'яднанай дэмакратычнай.

А.Лябедзька быў дэпутатам Вярхоўнай Рады XII і XIII скліканняў. Сёння з'яўляецца сустаршынём Палітрады дэмакратычных сілаў Беларусі.

Пасля выбараў старшыні АГП былі абраны яго намеснікі, колькасць якіх скарацілася з чатырох да двух. Па словах А.Лябедзькі, гэта зроблена, каб падвысіць адказнасць кіраўніцтва партыі за прыманыя рашэнні. Намеснікамі старшыні АГП абраны Яраслаў Раманчук, які і раней займаў гэтую пасаду, а таксама былы кіраўнік Менскай абласной арганізацыі партыі Леў Марголін. Па словах А.Лябедзькі, "гэтыя кандыдатуры спалучаюць у сабе прафесіяналізм і жыццёвы досвед".

У канцы з'езду дэлегатам раздалі тэкст звароту, у якім выказаны пратэст супраць "дзеянняў уладаў, скіраваных на стварэнне перашкодаў у ажыццяўленні статутнай дзейнасці АГП". Менавіта так расцэньваюць прадстаўнікі АГП "дэманстрацыйную адмову" больш чым двух дзесяткаў дзяржарганізацый даць памяшканне для правядзення партыйнага форуму.У дадатак, адзначаецца ў звароце, "улады на працягу 14 гадоў мэтава і сістэмна здзяйсняюць палітыку, скіраваную на ліквідацыю палітычных арганізацый, якія не падзяляюць погляды і пазіцыю кіруючага клана".

Група дэлегатаў плануе аднесці гэты зварот у Адміністрацыю прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках