9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экскурсія пад канвоем

Замест запланаванага ўдзелу ў агульнанацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння БНР, актывісты Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зладзілі экскурсію па гістарычным цэнтры Менска.

Дыктоўку меліся зладзіць увечар 18 красавіка ў скверы на плошчы Волі, аднак старшыня таварыства Антон Астаповіч вырашыў перанесці час і месца яе правядзення - у раёне плошчы быў прыкмечаны аўтазак, разам з супрацоўнікамі сілавых структур у форме і ў цывільным, піша БелаПАН.

Апрача таго, прадстаўнік кіраўніцтва УУС Цэнтральнага раёна сталіцы папярэдзіў А.Астаповіча пра магчымую адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. У выніку А.Астаповіч зладзіў экскурсію па Верхнім горадзе, прысвяціўшы яе Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месцаў, які адзначаецца 18 красавіка.

Падчас гадзіннай экскурсіі старшыня аб'яднання пазнаёміў экскурсантаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі сілавых структураў, з архітэктурнай спадчынай цэнтру Менска, а таксама пераказаў факты парушэння заканадаўства аб ахове помнікаў падчас рэканструкцыі гэтага раёна.

У інтэрв'ю БелаПАН ініцыятар агульнанацыянальнай дыктоўкі У.Падгол адзначыў, што 16 красавіка ў знак салідарнасці з удзельнікамі "Працэсу 14-ці" каля будынка суду Цэнтральнага раёна Менска, дзе раней размяшчаўся Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, таксама была зладжана дыктоўка па беларускай мове з роднымі і знаёмымі падсудных.

Апрача таго, 17 красавіка ў Менскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася дыктоўка для актывістаў Менскага гарадскога культурна-асветніцкага клубу "Спадчына", у якой узяў удзел старшыня клуба Анатоль Белы і шэраг дзеячоў беларускай навукі і культуры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках