9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паслабленне» пенсіянерам напярэдадні выбараў

8

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае атрыманне пенсіянерам 50-адсоткавай зніжкі на праезд у прыгарадным транспарце на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ.

"На перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 1 кастрычніка 2008 года пенсіянерам даецца права на 50-адсоткавую зніжку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярнай прыгараднай сувязі (акрамя таксі)", - паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Пры гэтым, удакладнілі ў прэс-службе, не ўводзіцца які-небудзь асаблівы механізм набыцця праязных квіткоў: іх можна будзе набыць указаным грамадзянам у агульнаўсталяваных месцах продажу праязных дакументаў пры паказе пенсіённых пасведчанняў.

Указ уступае ў моц з дня яго афіцыйнага апублікавання - з 22 красавіка 2008 года, праінфармавалі ў прэс-службе прэзідэнта.

Многія лічаць, што ўлады далі "паслабленне" пенсіянерам у сувязі з будучымі выбарамі ў "палату прадстаўнікоў".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках