20 красавiка 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суды перагружаны «палітычнымі». Наступны - Сяргей Парсюкевіч

1

Суд над віцебскім прадпрымальнікам, палітвязнем Сяргеем Парсюкевічам пачынаецца 22 красавіка ў Менску.

Працэс пачнецца ў Маскоўскім судзе сталіцы а 12.00, суддзём прызначаны Уладзімір Аўдзеенка.

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар на Валадарскага 4 сакавіка, калі ён прыйшоў на допыт да следчага Змітра Разанко. На Парсюкевіча 31 студзеня была заведзена крымінальная справа па артыкуле 364 ("гвалт, або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі").

Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачанне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсціна за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнага спецпрыёмніка Аляксандра Дулупа. Прадпрымальнік кажа, што міліцыянер збіваў рыхтык яго, і, каб пазбегнуць адказнасці, паспяшаўся выступіць з абвінавачаннямі супраць Парсюкевіча.

10 красавіка адвакат Вера Страмкоўская наведала Сяргея Парсюкевіча ў СІЗА. Па яе словах, з пацяпленнем у яе падабароннага ўзмацнілася астма. "Сяргею надзвычай цяжка дыхаць, у камеры месцяцца 13 чалавек на 10 спальных месцаў, што таксама не спрыяе нармалёваму самаадчуванню", - адзначае В.Страмкоўская.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках