9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адмяніў сваё «штогадовае пасланне»

35

Яшчэ 9 красавіка афіцыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што сёння, 22 красавіка, Аляксандр Лукашэнка звернецца са зваротам да беларускага народу і "нацыянальнага схода".

"Беларускі кіраўнік выступіць на сумесным пленарным паседжанні членаў "савету рэспублікі" і дэпутатаў "палаты прадстаўнікоў”. Апрача "парламентарыяў" у Авальнай зале будуць прысутнічаць навышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўраду, кіраўнікі дзяржарганізацый і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпусу", -- паведамляла БелТА.

Аднак сёння агенцтва паведамляе пра іншыя планы Лукашэнкі:

"Аляксандр Лукашэнка сёння зладзіць працоўную паездку ў Гарадзенскую вобласць. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы будзе знаходзіцца хада вяснова-палявых працаў у рэспубліцы, а таксама выкананне дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў гаспадарках Гарадзенскай вобласці. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з арганізацыяй працаў па сяўбе кукурузы на зерне на прыкладзе СПК імя У.А.Баўма Іўеўскага раёна, мясцовым станам і перспектывамі развіцця жывёлагадоўлі. Прэзідэнт таксама наведае аб'екты сацыяльна-культурнага абсягу аграгарадка Геранены".

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках