9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заўтра шмат хто будзе стагнаць і плакаць»

13

Аляксандр Лукашэнка лічыць за магчымае скарачэнне датацый у сельскую гаспадарку краіны.

"Сёлета трэба спыніць выкідаць грошы і яшчэ напалову скараціць датацыі", - заявіў А.Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Гарадзенскую вобласць, перадае "Інтэрфакс".

"Так, вядома, заўтра шмат хто будзе стагнаць і плакаць: "дайце нам датацыі". Годзе, нам трэба адыходзіць ад датацый на кожны выраблены літр малака ці кілаграм мяса", - адзначыў А.Лукашэнка. Па ягоных словах, "сёння ў нас ёсць гаспадаркі, якія і без датацый паказваюць рэнтабельнасць на ўзроўні 10- 12%". Беларускі кіраўнік не выключыў, што дзяржаўныя сродкі ў будучыні могуць быць скіраваны на рэалізацыю пэўных дзяржаўных праграм, фінансаванне буйных праектаў у эфектыўных сельгаспрадпрыемствах. "Магчыма, такім чынам моцныя гаспадаркі з часам паглынуць слабыя", - сказаў ён.

Як паведаміў кіраўніку дзяржавы старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Саўчанка, за апошнія тры гады дзяржпраграма адраджэння і развіцця вёскі была прафінансавана ў вобласці ў суме Br6,6 трлн. Пры гэтым, як заявіў губернатар, вобласць пакуль змагла выйсці толькі на 91% вытворчасці збожжа згодна з прагнознымі паказнікамі. "Па мясе і малацэ мы выйшлі пакуль толькі на 75% ад узроўня савецкіх часоў", - адзначыў У.Саўчанка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках