23 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Парсюкевіч: «Я сядзеў на падлозе ў кайданках, а міліцыянты білі мяне па нырках» (Фота з працэса)

15

Лідэр віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч распавёў сёньня у судзе Цэнтральнага раёну Менска пра тое, як яго зьбіваў супрацоўнік спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна Аляксандр Дулуб.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, прадпрымальнік апавёў, што знаходзіўся ў камэры, адпачываў. Прыйшоў міліцыянт Дулуб і загадаў усім падняцца. Парсюкевіч пачаў разам з усімі падымацца. На нарах ён ляжаў босы, а Дулуб ударыў яго чаравікам па назе вельмі моцна. Парсюкевіч сказаў, што ён маёр МУС на пэнсіі і зрабіў Дулубу заўвагу за такія паводзіны. Пасьля гэтага Дулуб падняўся на вакно, сарваў самаробны бел-чырвона-белы сьцяг, кінуў рэшткі гэтага сьцягу на месца, дзе ляжаў Парсюкевіч. Ён сказаў, каб Парсюкевіч выйшаў з камэры і зайшоў у пакой для апытаньняў. Прадпрымальнік сеў там на лаўку, і Дулуб пачаў яго біць далонямі па вушах, а потым па галаве. Тады Парсюкевіч падняўся, адштурхнуў яго і спрабаваў спыніць удары, схапіць за рукі. У гэты момант забег другі міліцыянт Якімчык і яны кінулі яго на падлогу і адзелі кайданкі.

Пасьля гэтага пачалося самае жудаснае. Парсюкевіч апавёў, што сядзеў на падлозе ў кайданках, а Дулуб яшчэ зьбіваў яго па твары, і нагамі па нырках. Пасьля гэтага яму стала дрэнна. Яны далі прадпрымальніку, які хворы на астму, падыхаць з інгалятару і выклікалі хуткую.

Тым часам сёньня судзьдзя адхіліў хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня С.Парсюкевіча. Падсудны спасылаўся на дрэннае здароўе і немагчымасьць за кратамі даказваць сваю невінаватасьць.

Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачанне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсціна за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнага спецпрыёмніка Аляксандра Дулуба. Прадпрымальнік кажа, што міліцыянер збіваў рыхтык яго, і, каб пазбегнуць адказнасці, паспяшаўся выступіць з абвінавачаннямі супраць Парсюкевіча.

Супрацоўнік міліцыі Аляксандр Дулуб

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках