Гарэў завод «Гарызонт»
2- 23.04.2008, 11:36
На адным з цэхаў прадпрыемства "Гарызонт" адбыўся пажар. Прычына ўзгарання - невядомая.
Як паведамляе ОНТ, прычынай пажару стала іскра ад зварачнага апарату. Плошча ўзгарання склала з 200 квадратных метраў.
На месца здарэння прыбыла 8 пажарных разлікаў, пажар гасілі амаль 50 супрацоўнікаў МНС. Пажар ліквідавалі за гадзіну.
Вядома, што гэты цэх быў на рэканструкцыі. У будучыні тут планавалі размясціць сумесную вытворчасць.
"Ніхто не ведае, чаму загарэўся склад. Здаецца, там захоўваліся бракаваныя тэлевізары, - сказаў ахоўнік "Комсомольской правде в Беларуси". - Я толькі ведаю, што на трэцім паверсе дэмантаж здзяйснялі рабочыя з Маладзечна".
"Склад з тэлевізарамі на другім паверсе загарэўся недзе ў 11.20, - распавёў Аляксей, супрацоўнік суседняга прадпрыемства "Диалек". - Увесь будынак "Гарызонту" і наш былі ў дыму. Хвілін праз 10 - 15 прыехалі тры машыны МНС, але яны яшчэ хвілін сорак шукалі агмень узгарання. Палова супрацоўнікаў эвакуявалася сама, астатніх выводзілі выратавальнікі".
Супрацоўнікаў двух прадпрыемстваў учора адпусцілі дадому, але некаторыя засталіся на тэрыторыі завода суперажываць пажарнікам.
Выратавальнікі з чорнымі ад дыму тварамі распавялі "Камсамолцы", што ніхто не пацярпеў: эвакуацыя прайшла ўдала, толькі вось пластмасавыя вырабы моцна дымяцца, і каб пагасіць узгаранне цалкам, на месца выехала 21 машына.
"Узгаранне адбылося на другім паверсе ў складзе камплектоўных вырабаў, - каментуе сітуацыю прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. - Нашымі супрацоўнікамі было эвакуявана 40 чалавек. Агню практычна не было, толькі вялікае задымленне. Праз гадзіну выратавальнікі змаглі цалкам ліквідаваць агонь".
Па папярэдніх звестках, узгаранне адбылося з-за парушэння супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых прац. Ніхто з кіраўніцтва завода не пагадзіўся каментаваць гэтую сітуацыю.