16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 22:49
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Пракурор патрабаваў прысудзіць палітвязня Сяргея Парсюкевіча да 3 год калоніі

12

Пракурор Сяргей Кунаш патрабаваў сёння на паседжанні ў Маскоўскім судзе прысудзіць лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да трох год калоніі агульнага рэжыму. Пры гэтым, па яго словах, гэты тэрмін ён запытвае для падсуднага з улікам «змягчальных» абставінаў: палітзняволены мае непаўнагадовага сына і хварэе на астму.

Нагадаем, што Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка.Віцебскі прадпрымальнік затрыманы нібыта за «гвалтоўныя дзеянні адносна супрацоўніка міліцыі». Раней Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, які прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынка» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з’яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе ў пасадзе начальніка судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.