9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктараў пакараюць за куплю імпартных вілаў і матык

5

Камітэт дзяржаўнага кантролю прапанаваў Савету міністраў разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў, якія не выканалі ў 2007 годзе прагнозных паказнікаў ў знешнім гандлі.

Увоз шэрагу тавараў у Беларусь не заўсёды апраўданы, паколькі ў рэспубліцы часта выпускаецца аналагічная прадукцыя. Такая думка прагучала 24 красавіка ў Гомелі на выязной калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведаміла прэс-служба КДК.

Так, больш чым на 360 млн. даляраў імпартавана найпростых зубавых барон, вілаў, рыхлільнікаў, матык і інш.

За 2007 год экспарт тавараў і паслуг павялічыўся на 24,3% да ўзроўню 2006 года пры прагназаваным прыросце 13,2-14,5%, імпарт тавараў і паслуг - на 27,9% да ўзроўню 2006 года, перавысіўшы прагноз (108,5-109,5%) на 18,4 працэнтных пунктаў. Такім чынам, у мінулым годзе не выкананы два з трох прагнозных паказнікаў у знешнім гандлі: рост імпарту тавараў і паслугаў і сальда знешняга гандлю. У 2007 году павялічыўся імпарт усіх груп тавараў: прамежкавых (сыравіна, матэрыялы, камплектоўныя, паўфабрыкаты і інш.) - на 31,4%, інвестыцыйных (абсталяванне, машыны, механізмы, запчасткі да іх) - на 30,7%, спажывецкіх (харчовых і нехарчовых) - на 17,7%.

Нягледзячы на тое, што праграмы імпартазамяшчэння рэалізуюцца ўжо больш за дзесяць гадоў, кантроль і аналіз хады іх рэалізацыі здзяйсняецца не на належным узроўні, адзначалася на калегіі. У 2006 годзе з 566 праектаў, уключаных у дзяржаўную, галіновыя і рэгіянальныя праграмы імпартазамяшчэння, рэалізавана 204 праекты, у 2007 годзе з 558 праектаў - 191. Доля вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі ад агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 2006 годзе склала 5,8%, у 2007 годзе - 3,5%.

Рэгіянальныя праграмы імпартазамяшчэння не спрыяюць скарачэнню імпарту праз стварэнне новых канкурэнтаздольных вытворчасцяў айчынных тавараў. Выпуск прадукцыі па рэалізаваных у 2007 годзе праектах рэгіянальных праграмаў у Берасцейская вобласці склаў менш за 1% ад аб'ёму імпарту, у Віцебскай - 0,5%, Гомельскай - 3,6%, Гарадзенскай - 4%, Менскай - 2,5%, Магілёўскай - 4,8%.

На многіх буйных прадпрыемствах Мінпрама - вялікая доля імпартнага складніка пры вытворчасці прадукцыі і вельмі нізкія тэмпы яе паніжэння. Так, РУП "Гомсельмаш" сістэматычна не выконвае паказнік па абмежаванні тэмпаў росту імпарту. На 1 студзеня 2008 года з 3.770 пазіцыяў пакупных камплектоўных 1.893 - замежнай вытворчасці.

КДК прапанаваў Савету міністраў разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, якія не выканалі ў 2007 годзе прагнозныя паказнікі ў знешнім гандлі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках