Пастара пакаралі за сумленьне
4- 25.04.2008, 13:31
Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара Царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 1 мільён 400 тысячаў рублёў за тое, што ён патрабаваў свабоды сумленьня для беларусаў.
В. Ганчарэнку прызналі вінаватым у парушэньні закону падчас збору подпісаў за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама Адміністрацыйны кодэкс, якія вернікі лічаць дыскрымінацыйнымі для ўсіх рэлігій, акрамя праваслаўнай. Адміністрацыйную справу завялі супраць трох чалавек.
21 красавіка Паўла Севярынца пакаралі штрафам у 1 мільён 400 тысячаў рублёў.
Ініцыятыўная група здолела сабраць больш за 50 тысячаў подпісаў (мінімальна неабходная колькасьць для ініцыяваньня перагляду закону ў парлямэнце) і перадала іх у Канстытуцыйны суд, Адміністрацыю прэзыдэнта и "палату прадстаўнікоў".