20 красавiка 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьня Андрэя Кіма паклалі ў турэмны шпіталь

1

Ад 24 красавіка Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. У актывіста запаленьне вачэй, якое пачалося падчас знаходжаньня ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Моладзевы лідэр Андрэй Кім асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску (суддзя Алена Ільіна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прадаставілі прадстаўнікі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках