9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь скарачае сваё Прадстаўніцтва ў ААН?

4

“Мы не хацелі б пра гэта публічна казаць”, - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне “Радыё Свабода”, ці закране скарачэньне колькасьці дыпляматаў у ЗША Прадстаўніцтва Беларусі ў ААН.

«Мы можам пацьвердзіць, што колькасныя парамэтры сапраўды абмяркоўваюцца... Гэта інфармацыя зьяўляецца прадметам канфэдэнцыйным”, – дадаў спадар Папоў.

Камэнтуючы словы прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пра неадэкватнасьць дзеяньняў беларускага боку прадстаўнік МЗС заявіў: “Шэраг выказваньняў мала стасуюцца з дыпляматычнай практыкай, але няхай гэта застанецца на сумленьні аўтара”.

“Мы хацелі б падкрэсьліць наступныя рэчы: дзеяньні беларускага боку носяць характар у адказ і адэкватныя Венскай канвэнцыі пра дыпляматычныя стасункі. А вось амэрыканскі бок, уводзячы санкцыі, парушыў шэраг дыпляматычных дакумэнтаў”

”Прапановы беларускага боку пра скарачэньне дыпляматаў застаюцца ў сіле, як і застаецца ў сілу патрабаваньне пра адмену санкцыяў”. – падкрэсьліў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках