Жанна Літвіна: «Журналісты апынуліся на перадавой, як штрафная рота…»
1- 7.04.2008, 12:08
На наступны дзень пасля ператрусаў у офісах і кватэрах беларускіх незалежных журналістаў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ўзяла ўдзел ў міжнароднай канферэнцыі «Беларусь у Еўропе: эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялог», якая праходзіла ў Вене і на якую таксама былі запрошаныя прадстаўнікі афіцыйнага Менску.
Літвіна: "У мяне нават з’явілася думка: ці не наўмысна да падрыхтоўкі такога кшталту сустрэч прыцягваюць людзей не зусім дасведчаных у стасунках з еўрапейскімі структурамі — каб «замарозіць» гэты накірунак, утрымаўшы Беларусь у сферы палітычных і эканамічных інтарэсаў суседняй краіны — Расіі?".
АдказацьУ мяне такая думка з'явілася ўжо даўно, а аб'яднаныя спецслужбы дзвюх краінаў пры маўчанні ЕС ўжо рыхтуюць паглыненне Беларусі Расеяй.