Беларускім архівам загадана не даваць беларусам звесткі пра польскія карані
21- 9.04.2008, 16:34
Супрацоўнікі гарадзенскіх архіваў адмаўляюцца выдаваць жыхарам горада даведкі, якія пацвярджаюць прыналежнасць чалавека да польскай меншасці. Афіцыйны адказ - адсутнасць неабходных дакументаў.
Але яшчэ некалькі месяцаў таму ў гарадзенскіх архівах кожны, хто пажадае, за адпаведную плату мог атрымаць даведку, якая б сведчыла, што яго суродзічы да 1939 года жылі на гэтай тэрыторыі і належалі да польскай нацыянальнасці, паведамляе «Радыё Рацыя».
Аднак пасля ўвядзення “карты паляка” супрацоўнікі гарадзенскіх архіваў пачалі адмаўляюць у выдачы такіх даведак. Жыхары горада лічаць, што такім чынам улада блакуе атрыманне “карты паляка” грамадзянамі Беларусі.
Адзіны дакумент, які могуць атрымаць у архівах грамадзяне польскага паходжання, - даведка пра тое, што да 1939 года чалавек быў пахрышчаны ў тым ці іншым каталіцкім храме. Паслуга каштуе 17 долараў, аднак гэта база дадзеных утрымлівае далёка ня ўсіх жыхароў, бо ў савецкія часы многія хрысціліся нелегальна.
Праўда, адмаўляючы, супрацоўнікі архіваў раяць звяртацца ў сельскія саветы і шукаць неабходную інфармацыю ў гаспадарчых кнігах.