9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За продаж спіртнога непаўнагадовым -- арышт

МУС Беларусі разглядае пытанне ўзмацнення жорсткасці адміністрацыйнага кодэкса краіны. Змены будуць занесены ў тую яго частку, што датычыць пакарання за продаж спіртных напояў непаўнагадовым.

У МУС адзначаюць, што з 90% злачынстваў на бытавой глебе здзяйсняюцца нецвярозымі грамадзянамі. А большасць цяжкіх злачынстваў сярод непаўнагадовых здзяйсняецца менавіта ў стане алкагольнай сп’янеласці, паведамляе карэспандэнт "Росбалт".

З гэтай прычыны МУС прапаноўвае больш жорстка караць прадаўцоў спіртнога непаўнагадовым і грамадзян, якія прыходзяць на працоўнае месца ў нецвярозым стане. Так, мяркуецца, што за продаж спіртнога непаўнагадоваму прадаўцу будуць пагражаць суткі арышту.

Паводле сённяшняга беларускага заканадаўства, прадаўцы, якія не запатрабавалі пашпарта у непаўнагадовага пакупніка, рызыкуюць быць аштрафаванымі на суму да $160. А даросламу, які купіць па просьбе непаўнагадовага спіртны напой, давядзецца патрэсці кішэняй на суму да $400.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках