9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы аўтамабілі стаяць па 10 гадзінаў

У Карошчыне, на польска‑беларускім памежным пераходзе таварнага тыпу (зь беларускага боку — Казловічы) грузавыя аўтамабілі чакаюць на пярэсячэньне мяжы каля 10 гадзін.

На памежным пераходзе паведамілі, што прычын ёсьць некалькі. Па‑першае, гэта ўзмоцнены рух фураў, паведамляе “Польскае радыё”.

“Цяжка назваць канкрэтную прычыну, ці назваць віноўнага. Ёсьць шмат чыньнікаў. Вядома, што кантроль крыху часу займае. Трэба праверыць пашпарты, груз, тавар, трэба заехаць, потым выехаць. Але галоўная прычына — гэта ўзмоцнены грузавы рух. Значна павялічыўся перавоз тавараў менавіта аўтамабілямі”, -- паведамілі памежнікі.

Службоўцы, аднак, зазначаюць, што сытуацыя цалкам нармальная, паколькі чэргі ёсьць заўсёды.

“Не бывае так, каб чэргаў не было. Чэргі заўсёды ёсьць — большыя ці меншыя, у залежнасьці ад дзён у тыдні, ад пэрыяду ў годзе. Заўсёды менш на выходныя. Ёсьць, напрыклад, забарона руху фураў у акрэсьленыя гадзіны. Пад вечар грузавым аўтамабілям зноўку можна ехаць, і тады ўтвараюцца чэргі, бо ўсе едуць у адзін час. Тут нічога надзвычайнага. Мы працуем у поўную сілу, беларусы таксама маюць свае магчымасьці”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках