9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскі бізнес выкупіў акцыі беларускага банка

1

«Банк Грузіі» набыў блокпакет у 70 адсоткаў акцыяў Народнага банка Беларусі (НББ) за 34,2 млн даляраў, паведамляе газета «Взгляд».

Як заявіў у аўторак на прэс-канферэнцыі старшыня выканаўчага савета «Банка Грузіі» Нікалаз Енукідзэ, банк мае права набыць 30 адсоткаў акцыяў, якія засталіся ў НББ на працягу бліжэйшых трох год.

Па інфармацыі «Банка Грузіі», агульныя актывы НББ, па дадзеных на снежань 2007 года, складалі 48,9 млн даляраў, а аб’ём выпушчаных каштоўных папераў склаў 24,6 млн даляраў.

Нікалаз Енукідзэ адзначыў, што набыццё стала новым крокам стратэгіі на міжнароднае пашырэнне. Ён назваў банкаўскі рынак Беларусі «абнадзейваючым».

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага года «Банк Грузіі» набыў 98,77 адсоткаў акцыяў Universal Bank of Development & Partnership (UBDP) ва Ўкраіне за 81,7 млн даляраў.

Да восені мінулага года «Банкам Грузіі» кіраваў Уладзімір Гургенідзэ, цяпер прэм’ер-міністр Грузіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках