24 красавiка 2024, Серада, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёньня дзень народзінаў палітвязня Сяргея Парсюкевіча

7

Дзесяткі віншавальных паштовак для палітвязня Сяргея Парсюкевіча адправілі ў ізалятар у Жодзіна яго сябры і паплечнікі. 14 мая прадпрымальніку спаўняецца 41 год.

Акцыю віншавання арганізавалі паплечнікі Парсюкевіча, актывісты руху “За Свабоду”. Прадпрымальнікі Смаленскага рынку Віцебска, дзе Сяргей 2 гады ўзначальваў Савет, узялі шэфства над сям’ёй палітзняволенага. Яны вырашылі штомесяц аказваць ёй матэрыяльную дапамогу.

Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч быў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма нібыта за збіццё супрацоўніка Мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба. Прадпрымальнік сваю віну не прызнаў і 28 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна сталіцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках