9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна афіцыйна ўвайшла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю

10

Украіна завяршыла ўсе неабходныя працэдуры для ўваходу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) і стала 152-м паўнапраўным удзельнікам гэтага клуба.

Дамова пра далучэнне Украіны была падпісана ў Жэневе 5 лютага 2008 года.

Вярхоўная Радая ратыфікавала гэты дакумент 10 красавіка, а прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка - 16 красавіка. У той самы дзень была даслана нота генеральнаму сакратару СГА, пасля чаго пачалася фармальная працэдура па ўваходзе Украіны ў гандлёвы клуб.

Украіна спрабавала стаць чальцом СГА з сярэдзіны 1990-х гадоў. Лічыцца, што краіна пайшла адразу на шэраг саступак сваім гандлёвым партнёрам - сябрам гандлёвага клубу, каб хутчэй увайсці ў СГА.

На шляху ў арганізацыю Украіна абагнала Расею, якая пакуль не можа стаць сябрам СГА. Па правілах гандлёвага клубу, зараз расейскім перамоўцам давядзецца праводзіць двухбаковыя перамовы з украінскімі. Гэта можа значна ўскладніць працэс уваходу Расеі ў СГА, хоць украінскія чыноўнікі падкрэслівалі, што не будуць выкарыстоўваць пытанне пра далучэнне да гандлёвага клуба як прыладу ціску на Расею.

Ва Украіне чакаюць, што ўваход у СГА дапаможа экспартаваць мясцовыя тавары на рынкі Еўропы. З іншага боку, афіцыйны Кіеў змушаны быў адмяніць шэраг квотаў, скіраваных на абарону мясцовых вытворцаў, што можа прывесці да павелічэння імпарту.

Асноўная мэта Сусветнай гандлёвай арганізацыі - павелічэнне таваразвароту паміж краінамі. Для гэтага СГА настойвае на здыманні загараджальных бар'ераў і мытаў для імпарту з іншых дзяржаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках