9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт у Беларусі Эммануіла Зэльцэра абмяркоўвалі ў Кангрэсе ЗША

1

Кіраўнік камісіі Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе Элсі Гастынгс выступіў на паседжаньні Кангрэсу з адмысловай заявай адносна сытуацыі вакол амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які знаходзіцца пад арыштам у Менску ў турме КДБ.

Кангрэсмэн адзначыў, што з моманту затрыманьня Зэльцэра амэрыканскім дыпляматам дазволілі яго наведаць толькі два разы.

Пад час арышту, сказаў кангрэсмэн, амэрыканскага адваката неаднаразова зьбівалі. Нягледзячы на тое, што Зэльцэр хворы на дыябэт і на цяжкую форму артрыту, улады адмаўляюць яму ў неабходных леках. Нядаўна тэрмін знаходжаньня Эмануіла Зэльцэра пад вартай быў працягнуты.

Кангрэсмэн Элсі Гастынгс запатрабаваў ад беларускага ўраду забясьпечыць Эмануілу Зэльцэру магчымасьць стасункаў з консульскімі супрацоўнікамі, доступ да неабходнай мэдычнай дапамогі і гарантаваць, што ён ня будзе ізноў падвергнуты зьбіцьцю і прыніжэньню чалавечай годнасьці, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках