9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП разагнаў акцыю салідарнасьці ў Салігорску

У Салігорску ў Дзень Салідарнасьці моладзевыя актывісты выйшлі на галоўную плошчу горада, каб выказаць падтрымку палітзьняволеным Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і Аляксандру Казуліну.

Моладзі нават ня далі разгарнуць партрэты вязьняў сумленьня, як акцыю пачаў разганяць АМАП. Падчас разгону было затрымана 5 чалавек, сярод якіх апынуліся адзін зь лідэраў Салігорскага “Маладога Фронту” Іван Шыла з бацькамі, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Цацура.

Празь некаторы час усіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Тым часам салігорская маладафронтаўка Хрысьціна Самойлава арганізавала адзіночны пікет: яна прастаяла на цэнтральнай плошчы з партрэтамі палітвязьней каля 20 хвілін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках