9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць змяніць правілы размеркавання студэнтаў

10

Толькі прайшло размеркаванне студэнтаў выпуску 2008 года, як па сталіцы папаўзлі чуткі пра тое, што сістэму размеркавання зноў чакаюць змены.

Як стала вядома " Белорусским новостям", пэўныя змены ў палажэнні аб размеркаванні студэнтаў сапраўды з'явяцца. Прынамсі, праект зменаў дзейнага палажэння ў Мінадукацыі распрацаваны.

Цяперашняе палажэнне аб размеркаванні, прынятае ў снежні 2007 года, пачало працаваць толькі сёлета. Яно прадугледжвае, што пасля вучэльняў неабходна адпрацаваць год, пасля вну - два.

Хутчэй за ўсё, гэтыя тэрміны і з увядзеннем зменаў застануцца ранейшымі, не меншымі адназначна. Прынамсі, у праекце зменаў пра адмену размеркавання не вядзецца. Нібыта змены ў праекце носяць толькі тэхнічны характар і занесены з мэтай удасканалення нарматыўнай базы. Не выключана таксама, што праект прапануе новыя магчымасці працаўладкавання платнікам. Будзем спадзявацца, што студэнтаў, якія вучацца за ўласны кошт, дзяржава не абавяжа адпрацоўваць па азначэнні.

Як бы там ні вялося, праект зменаў чакаюць рознага кшталту ўзгадненні. Пакуль яны не скончаны, афіцыйныя асобы выказваюць толькі негатовасць каментаваць сітуацыю.

Як выцякае з логікі апошніх падзеяў на адукацыйным фронце, выбудоўваць стратэгію развіцця адукацыі дзяржава будзе ў яшчэ шчыльнейшай сувязі з патрэбамі рынку працы. Пра гэта заявіў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка ў штогадовым пасланні народу і парламенту.

Па словах А.Лукашэнкі, у апошнія гады "школа стала арыентаваць ці не ўсіх вучняў на паступленні ў вну". Пры тым, што краіна сёння, па словах прэзідэнта, адчувае недахоп у кваліфікаваных працоўных кадрах.

"Трэба змяняць і менталітэт людзей", - лічыць А.Лукашэнка. Па ягоных словах, "далёка не заўсёды неабходны ўніверсітэцкі дыплом". "Не меней прэстыжна стаць высокакваліфікаваным рабочым, будаўніком, майстрам. Дарэчы, і зарплаты ў іх сёння немалыя, і з вакансіямі няма праблемаў", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Дзяржава рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, плаціць за гэта мільярды рублёў і мае права патрабаваць, каб яны адпрацавалі па размеркаванні", - раней заўважаў прэзідэнт, кажучы пра тых, хто ўсё ж такі замахваецца на атрыманне дыплома вну.

Намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Касінец, выступаючы на сумесным паседжанні абедзвюх палат парламента ў лістападзе мінулага года, падкрэсліў, што абавязковае размеркаванне з'яўляецца адным з захадаў па сацыяльнай падтрымцы і абароне моладзі. У выніку ўкаранення гэтага інстытута, па словах Касінца, атрымалася значна знізіць колькасць беспрацоўных маладзёнаў.

Зыходзячы са сказанага, можна выказаць здагадку, што лягчэй тым, каму размеркаванне недаспадобы, з занясеннем зменаў у палажэнне аб размеркаванні не стане. Студэнты па-ранейшаму будуць для дзяржавы сродкам, па вялікім рахунку, прымусовага запаўнення прагалаў на рынку працы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках