29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд палітвязьню Парсюкевічу будзе абскарджаны 30 траўня

Cкарга палітвязьня Сяргея Парсюкевіча будзе разгледацца 30 траўня ў Маскоўскім судзе Менску.

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская.

Нагадаем, суд Маскоўскага раёна Менска засудзіў аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі».

Справа ў тым, што неўзабаве да гэтага Парсюкевіч быў асуджаны да 15 сутак арышту, якія адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна, за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску. 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.

На судзе сваёй віны прадпрымальнік не прызнаў і абскардзіў прысуд.

Праваабаронцы лічаць прысуд палітычна матываваным. Вызваленьня палітвязьня патрабуе Эўразьвяз і ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках