9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За сцягі Еўразвяза на афіцыйным мітынгу Артура Фінькевіча завочна асудзілі на 7 сутак

2

Суд Першамайскага раёну Менску завочна асудзіў намесніка старшыні арганізацыі “Малады Фронт” Артура Фінькевіча на адміністрацыйны арышт тэрмінам на 7 сутак.

Падставаю да гэтага прысуду стаў пратакол, складзены супрацоўнікамі Першамайскага РАУС пасьля затрымання Фінькевіча каля Нацыянальнай бібліятэкі 1 траўня, дзе ён браў удзел у мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня Еўропы. Супрацоўнікі РАУС абвінавацілі некаторых затрыманых, у тым ліку Артура Фінькевіча, па ч.3 артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), склалі на іх пратаколы і вызвалілі, узяўшы падпіску пра абавязак з’явіцца па першым патрабаванні.

Неабходна зазначыць, што аніводнага разу пасля 1 траўня Артура ніхто не выклікаў ні ў суд, ні ў РАУС. Пры гэтым, паводле ч.1 артыкулу 11.4 Працэсуальна-адміністратыўнага Кодэксу, суд ня мае права разглядаць справу ў адсутнасьці абвінавачваемага, акрамя як у сітуацыях, калі абвінавачваемы прызнаў сваю вінаватасць альбо неаднаразова ігнараваў позвы суду. Усе затрыманыя на акцыі 1 траўня адмаўлялі сваю вінаватасьць. Аніводнага з затрыманых на акцыі не выклікалі ні ў суд, ні ў РАУС пасьля 1 траўня.

Тым ня меньш, 15 траўня адбылося паседжаньне, пра якое ня ведаў ні Фінькевіч, ні адвакат, які мусіў абараняць Артура ў судзе. Пра прысуд самому Артуру стала вядома толькі 19-га траўня, калі яму дадому патэлефанаваў супрацоўнік Першамайскага РАУС г.Менску і пацікавіўся, як яго знайсці. Супрацоўнік РАУС паведаміў маці Артура, што судом Першамайскага РАУС ейны сын асуджаны да арышту і РАУС зьбіраецца аб’явіць яго ў адміністрацыйны вышук.

Як стала вядома, рашэнне аб адміністрацыйным пакаранні прыняў суддзя Першамайскага суду Гарбатоўскі. Адпаведна Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, рашэнне суду Першамайскага раёну супярэчыць закону і не з’яўляецца правамоцным.

“Малады Фронт” не выключае, што дадзенае рашэнне было прымеркаванае да ад’езду Фінькевіча у г.Порту (Партугалія), дзе ён мае узяць удзел у з’ездзе YEPP (Youth of the European People's Party – Моладзь Еўрапейскай Народнай партыі), які пройдзе там 22-25 траўня.

Нягледзячы на створаныя перашкоды, Артур Фінькевіч здолеў выехаць з Беларусі. Бліжэйшым часам ён возьме ўдзел ў запланаваным мерапрыемстве.

Артур Фінькевіч пракаментаваў дадзеную сітуацыю па тэлефоне прэсавай службе МФ:

“Я ўпэўнены, што дадзеная сітуацыя цалкам відавочная. 13 траўня мяне спрабавалі не прапусціць праз беларускую мяжу, калі я ехаў у Вільню на падпісанне пагаднення з Маладымі Хрысьціянскімі дэмакратамі Літвы. Тады мы дзякуючы разуменню памежнікаў, здолелі даехаць да Вільні. Тым ня меньш, па дарозе дадому з Вільні мне паставілі штамп, што я часова пазбаўлены права вызжаць з Беларусі. На наступны дзень, калі я наведаў аддзел па грамадзянству і міграцыі, мне прынесьлі прабачэнне і патлумачылі, што я трапіў у базу выпадкова. А літаральна праз тыдзень сітуацыя паўтарылася – і гэта пацьвярджае, што беларускія спэцслужбы адмыслова працуюць над тым, каб перашкодзіць міжнароднае дзейнасці “Маладога Фронту”.

Але я запэўніваю, што працу “Маладога Фронту” ніхто ня спыніць, ні непасрэдна ў Беларусі, ні на міжнароднай арэне. Рэжым ужо спрабаваў спыніць дзейнасць нашай арганізацыі з дапамогаю крымінальнага кодэксу, але таварышы пралічыліся. Дык няхай яны ня думаюць, што сваім дробязным бяспраўем спыняць моладзевы супраціў”.

Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" прыйшлі 1 мая да Нацыянальнай бібліятэкі і ўзняли на афіцыйным мітынгу дзесяткі еўрапейскіх сцягоў. 1 мая афіцыйна святкуецца ў Беларусі як Дзень Працы. У дадатак, дата мае важнае значэнне, як для Еўропы, так і для Беларусі: чатыры гады таму ў Еўразвяз увайшлі 10 новых дзяржаў і межы ЕЗ пашырыліся да нашай краіны.

Як толькі на месцы афіцыйных святкаванняў сярод чырвона-зялёных сцягоў з'явіліся сцягі Еўразвяза, да апазіцыянераў падбеглі супрацоўнікі АМАПа. Амапаўцы выхоплівалі сцягі Еўразвяза ў актывістаў, ламалі праз калена, сінія полкі з зоркамі-- адбіралі.

Усяго падчас афіцыйнага мітынгу былі затрыманы каля 30 чалавек. Затрыманых даставілі ва Упраўленне ўнутраных справаў Першамайскага раёна. Праз некалькі гадзін большасць з іх была вызвалена без складання пратаколаў. Пратаколы па артыкулах 23.34 і 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі адпаведна) складзены адносна некалькіх чалавек. У іх ліку – Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Артур Фінькевіч. 2 мая адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 15 сутак арышта.

У міліцэйскім пратаколе, складзеным у адносінах палітыка, сказана: «размахваў сінім сцягам з жоўтымі зоркамі, заклікаў праз мегафон далучыцца да Еўрапейскага Звяза, чым парушыў артыкул 23.34 КаАП».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках