9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх рынкаў зніклі танныя тавары з Украіны

1

Тыдзень таму беларускія мытнікі сталі працаваць паводле новых рэкамендацыяў. Зараз, калі ў турысце западозраць чалночніка, яго рэчы могуць пералічыць.

А калі ездзіць за мяжу раз на тыдзень, можна прывезці ў Беларусь усяго 1 новую кофтачку, 1 маечку, 1 джынсы - не больш за 3 рэчаў. Больш за ўсё ад новых правілаў пацярпелі чаўнакі, якія торбамі вазілі тавар з украінскага Хмяльніцкага. «КП в Беларуси» вырашыла зірнуць, як гандляры даюць рады няпростай сітуацыі, і праехала па самых вядомых гандлёвых пунктах Менска.

- Гэта кофтачкі з Хмяльніцкага рынка? - пацікавіліся журналісты ў прадавачкі, што стаяла каля станцыі метро "Трактарны завод".

- Ну, вы даеце! З 15 траўня Хмяльніцкі для нас зачынены!

Цяпер прадпрымальнік адзенне на продаж прывозіць з Чаркізаўскага рынка Масквы.

- Калі вы шукаеце нашых (з Хмяльніцкага), то яны цяпер працуюць па графіку з 8 да 10 раніцы і пасля 17.00. У гэты час лягчэй пазбыцца рэшты кофтачак, - патлумачыла прадпрымальніца. - Калі прададуць увесь тавар, працаваць перастануць. Цяпер прывезці нешта з Украіны для нас проста нерэальна, таму некаторыя нават кошт узнялі на маечкі на 2 - 3 тысячы. Раней прадавалі па 15 тысяч, зараз па 17.

Учора ўдзень каля "Імпульсу", дзе звычайна шыхтуюцца жвавыя гандляркі з немудрагелістым таварам, стаялі толькі бабулі з ландышамі.

- Вы не першыя, хто пытаецца, куды падзеліся жанчыны – прадавачкі цішотак, шкарпэтак і калготаў. Але яны цяпер гандляваць не могуць, - распавяла адна з бабуляў.

Нязвыкла пуста і нялюдна на прыступках каля "Ракаўскага кірмаша", няма нелегальных гандляроў і ў пераходзе на станцыі метро "Пушкінская". На "Заходнім" рынку ўсё адзенне з Расеі і Гародні.

- Тыя, хто яшчэ тыдзень таму стаяў каля метро, звычайна закупляліся ва Украіне. Але ўжо некалькі дзён нікога з іх няма, - распавядаюць прадаўцы, якія ў гэтых пунктах гандлююць легальна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках