9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часовы Павераны ў справах ЗША наведаў Адміністрацыю прэзідэнта

22
Часовы Павераны ў справах ЗША наведаў Адміністрацыю прэзідэнта

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Менску Джонатан Мур раніцай 19 мая наведаў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. "Я сапраўды быў у Адміністрацыі прэзідэнта, але пакуль не магу паведаміць ніякіх падрабязнасцяў. Я мушу спачатку дакласці пра гэта нашаму ўраду ў Вашынгтоне", -- паведаміў Джонатан Мур у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97.

Амерыканскі дыпламат таксама не паведаміў, з кім дакладна з чыноўнікаў адміністрацыі ён сустракаўся. "Гэта праўда, была сустрэча. Спадзяемся, што сёння я пракаментую гэта. Абавязак дыпламатаў -- сустракацца з прадстаўнікамі ўсіх бакаў. У нас пакуль яшчэ ёсць дыпламаты ў Беларусі, і я як Часовы Павераны заўсёды гатовы сустрэцца з рознымі людзьмі", -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі'97 Джонатан Мур .

"Амбасада ЗША ў Менску працягвае працаваць. Пазіцыя ЗША адносна беларускіх уладаў не змянілася. Як і раней, мы настойваем на правядзенні ў Беларусі палітычных і эканамічных рэформаў. Першым крокам на шляху рэформаў мусіць стаць вызваленне палітвязняў", -- адзначыў дыпламат.

Нагадаем, яшчэ 13 лістапада 2007 года Мінфін ЗША увёў санкцыі адносна канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, яны прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Гэй". Апрача таго, амерыканскім бізнэсмэнам загадвалася ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 года былі апублікаваны ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцыяў траплялі прадпрыемствы, у якіх "Белнафтахім" мае наўпросты або ўскосны прыбытак памерам у 50% ці болей.

Пасля гэтага з Вашынгтона для кансультацыяў быў адкліканы амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск з патрабавання беларускага боку пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амбасада ЗША заявіла аб прыпыненні разгляду заяваў на атрыманне і выдачу візаў. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў.

31 сакавіка Беларусь прыняла рашэнне пра дадатковае скарачэнне персанала сваёй амбасады ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. ЗША адмовіліся яшчэ раз скарачаць колькасць сваіх супрацоўнікаў. 30 красавіка МЗС Беларусі абвясціў 10 амерыканскіх дыпламатаў персонамі нон грата. 3 траўня яны пакінулі Беларусь.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках