Руслан Аляхно: «Мне не сорамна…»
41- 23.05.2008, 9:28
Руслан Аляхно - прадстаўнік Беларусі ў другім паўфінале міжнароднага конкурсу «Еўрабачання», не прайшоў у фінал.
У фінал конкурсу прайшлі 10 краінаў: Украіна, Грузія, Латвія, Швецыя, Данія, Албанія, Партугалія, Харватыя, Ісландыя, Турцыя.
Адразу пасля падвядзення вынікаў галасавання гледачоў ў другім паўфінале песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2008" Руслан Аляхно пракаментаваў «Народнай волі» вынікі галасавання.
"Мне не сорамна за тое, што я годна паказаў сваю краіну, – сказаў ён. -- Мы ўсёй камандай змагаліся, каб усё склалася добра. Але гэта конкурс. Не варта хвалявацца - наперадзе ўсё жыццё і яшчэ шмат конкурсаў. Мне не сорамна, за сваю краіну і свой выступ. Дзякуй маёй краіне -- яна зрабіла для мяне вельмі шмат падчас гэтага конкурсу".