9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь збіраецца пазбавіць Турцыю гандлёвых прэферэнцыяў

8

Дэпутаты "палаты прадстаўнікоў" "нацыянальнага сходу" прагаласавалі за змены ў дэкрэт, на падставе якіх Турцыя можа быць выключана са спісу краінаў, якім Беларусь дае гандлёвыя прэферэнцыі.

Як пераказвае карэспандэнт "Інтэрфакса", дэпутаты прынялі праект пастановы "палаты прадстаўнікоў", датычны занясення зменаў у дэкрэт прэзідэнта Беларусі аб пазбаўленні Турцыі гандлёвых прэферэнцыяў.

Падчас агучвання законапраекта намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка адзначыў, што такія крокі Беларусь здзяйсняе ў мэтах "выраўноўвання ўмоваў узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Турцыяй". Па ягоных словах, "з 1 лютага 2008 года Турцыя без перамоваў з Беларуссю адмяніла агульную сістэму прэферэнцыяў, і Беларусь здзяйсняе адэкватны крок". "Мы адмяняем прэферэнцыі на турэцкія тавары, тым самым выпрацоўваем адэкватныя захады - выраўноўваем умовы гандлю таварамі паміж Беларуссю і Турцыяй", - сказаў намеснік міністра замежных справаў.

Па ягоных словах, у 2007 годзе таваразварот паміж Турцыяй і Беларуссю склаў 207 млн даляраў. Пры гэтым увоз турэцкіх тавараў у Беларусь склаў каля 140 млн даляраў, экспарт беларускіх - каля 60 млн даляраў, што сведчыць пра адмоўнае гандлёвае сальда для Беларусі. А.Еўдачэнка адзначыў, што такі крок вымушаны і адэкватны тым крокам, што здзейсніў турэцкі бок.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках