Сёння дажджы ў Менску могуць ісці 12 - 15 гадзін запар
5- 23.05.2008, 16:58
Моцныя дажджы пачнуцца сёння ўвечар у Менскай вобласці і па ўсходняй палове краіны. Аб гэтым паведамілі "Інтэрфаксу" у гідраметэацэнтры Беларусі.
"Моцныя і працяглыя дажджы пачнуцца сёння да канца дня па ўсходняй палове Беларусі і ў Менскай вобласці. Чакаецца, што яны працягнуцца 12 - 15 гадзін", паведамілі сіноптыкі.
"Таксама чакаюцца навальніцы, шквалістае ўзмацненне ветру да 15 - 20 метраў у секунду", удакладнілі спецыялісты. Яны таксама папярэдзілі, што "сёння да вечара ў Менску чакаецца моцны дождж, які будзе ісці ўсю ноч", удакладнілі ў цэнтры.
Днём 24 траўня моцныя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, адзначылі ў цэнтры.
Дажджлівае надвор'е на тэрыторыю Беларусі прынясе цыклон з Украіны, які да суботы дасягне Магілёўскай вобласці.
Чакаецца, што ў нядзелю дажджы захаваюцца.
У выходныя дні таксама чакаюцца навальніцы і парывісты вецер, тэмпература паветра днём 10 -15, на поўдні да 17 - 20 градусаў, у начныя гадзіны - 7 - 12 градусаў.