Абразы ў царкве не прайшлі цэнзуру чыноўнікаў і сілавікоў (Фота)
18- 23.05.2008, 17:53
Абразы новапакутнікаў, якія знаходзяцца ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна, турбуюць прадстаўнікоў мясцовых уладаў і адной з сілавых структур.
На іх выяўленыя япіскапы, рэпрэсаваныя савецкай уладай, і іх каты - чэкісты ў будзёнаўках і са стрэльбамі. Менавіта апошняе і не падабаецца згаданым структурам. Яшчэ некалькі гадоў таму была прапанова гэтыя абразы зняць, але Праваслаўная Царква адмовіла - яны напісаныя ў адпаведнасці з царкоўнай традыцыяй.
Напярэдадні 880-годдзя Гродна гісторыя паўтарылася. У сабор ужо прыходзілі "парламенцёры".
Вось што паведамілі “Еўрарадыё” ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы:
"Былі, былі... Абразы нармальныя. Не ведаю, што ім не падабаецца. Ведаеце, усім не дагадзіць: адным падабаецца, другім - не".
На сённяшні дзень абразы застаюцца на сваім месцы і ніхто іх здымаць пакуль не збіраецца.

