У Воршы затрымалі Аляксандра Мілінкевіча
12- 23.05.2008, 18:21
Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча завязлі ў Варшанскі РАУС дзеля высвятлення асобы.
Мілінкевіча затрымалі адразу пасля таго, як скончылася ягоная сустрэча з жыхарамі аднаго з мікрараёнаў гораду. Раней міліцыянты папярэджвалі лідэра руху «За Свабоду» пра забарону на мітынгі і дэманстрацыі падчас яго візіта ў Оршу.
Разам з Мілінкевічам у РАУС адвезлі Паўла Севярынца і намесніка старшыні Партыі БНФ па рэгіянальнай палітыцы Юрася Губарэвіча.